Экажава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Экажава
Remove ads

Эка́жава — вёска ў Назранаўскім раёне Інгушэтыі.

Хуткія факты

Вёска знаходзіцца на беразе ракі Сунжа, якая цячэ ў раку Церак. Вёска Экажава мае дарогу, што вядзе да места Назрань (колішняе сталіцы Інгушэтыі). Новая сталіца Інгушэтыі Магас знаходзіцца за тры кілямэтры на поўдзень ад вёскі Экажава. На паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вёска Сурхахі. Экажава мае найбуйнейшае прадпрыемства па вырошчваньні бульбы ў Інгушэтыі.

Remove ads

Гісторыя

Вёска Экажава ў 1944 годзе была выселена з-за таго, што большасьць насельнікаў — інгушы й чачэнцы. З 1957 па 1958 гады большасьць жыхароў вярнулася ў вёску. У вёсцы Экажава загінуў Шаміль Басаеў 10 ліпеня 2006 году, таксама быў забіты Саід Бурацкі 2 сакавіка 2010 году.

Насельніцтва

Вёска Экажава зьяўляецца трэцім паселішчам паводле колькасьці жыхароў у Інгушэтыі.

Народны склад

Па стане на 2002 год

  • Інгушы — 20 923 чал. (90,4 %),
  • чачэнцы — 2025 чал. (8,7 %),
  • дунганы — 64 чал. (0,3 %),
  • расейцы — 38 чал. (0,2 %),
  • іншыя народы — 106 чал. (0,4 %).

Вядомыя ўраджэнцы

  • хаджы Бакір Шаўхалавіч Муталіеў — інгускі паэт.

Выявы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads