Эльбасан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльбасан
Remove ads

Эльбасан (па-альбанску: Elbasan) — горад у Альбаніі, стаіць на беразе ракі Шкумбіні за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Альбаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысячаў жыхароў. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай вобласьці і акругі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Да пачатку Другой сусьветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Альбаніі, з сумесьсю ўсходніх і сярэднявечных будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысьціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.

Эльбасан быў пад кантролем розных краінаў і народаў: сэрбаў, македонцаў, баўгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Альбаніі пасьля турэцкай акупацыі.

Remove ads

Архітэктура і славутасьці

У Эльбасане разьмешчана крэпасьць XV стагодзьдзя, у якой месьціцца музэй. Таксама ў горадзе ёсьць турэцкія лазьні XVI стагодзьдзя, праваслаўная царква Сьвятой Марыі і Музэй партызанскай вайны.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads