Эльфсборг Бурос

швэдзкі футбольны клюб з Буросу From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльфсборг Бурос
Remove ads

«Эльфсборг» (па-швэдзку: Elfsborg) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Буросу. Шасьціразовы чэмпіён Швэцыі, трохразовы ўладальнік Кубка Швэцыі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе групай моладзі, якім было каля 14—15 гадоў. Першапачаткова клюб меў назоў «Буроскі футбольны клюб» (швэдз. Borås Fotbollslag). Адным з заснавальнікаў быў Карл Лярсан, які ў дадатак да футболу таксама займаўся лёгкай атлетыкай і барацьбой. Адной з прычынаў стварэньня клюбаў было тое, што спартовае таварыства Буросу не жадала адкрываць сэкцыю футболу ў горадзе[2].

Карл Лярсан, аднак, празь некаторы час выявіў, што ў месцы маецца занадта шмат клюбаў, якія ў сваёй назьве зьмяшчаюць імя гораду. Праз гэта Лярсан прапанаваў у 1906 годзе зьмяніць назоў на «Эльфсборг». Назва паходзіць ад лэну Эльфсборг (швэдз. Älvsborg; цяпер частка лэну Вэстра Ёталянд), у складзе якога знаходзіўся Бурос, аднак, пры гэтым Лярсан выкарыстаў старую артаграфію ў напісаньні назвы. Клюбныя колеры, жоўты і чорны, былі абраныя ў гонар Эльфсборскага палку, які месьціўся ў Буросе.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads