Эліў Рут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эліў Рут (па-ангельску: Elihu Root; 15 лютага 1845 — 7 лютага 1937) — амэрыканскі палітык і дзяржаўны дзяяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1912).
Remove ads
Біяграфія
У 1899—1904 займаў пост вайсковага міністра ЗША пры прэзыдэнтах Макінлі і Рузвэльце. На пасадзе міністра абароны заснаваў Ваенны каледж, пашырыў Ваенную акадэмію ў Вэст-Пойнце і ўзмацніў фэдэральны кантроль над Нацыянальнай гвардыяй.
У 1905 годзе, пасьля сьмерці Джона Хэя, прэзыдэнт Рузвэльт прызначыў Рута дзяржаўным сакратаром. На пасадзе дзяржаўнага сакратара рэфармаваў консульскую службу, падтрымліваў палітыку адчыненых дзьвярэй на Далёкім Усходзе. У 1906 годзе наведаў 3-ю Панамэрыканскую канфэрэнцыю ў Рыё-дэ-Жанэйра, пераконваў ўрады лацінаамэрыканскіх краінаў удзельнічаць у Гааскай мірнай канфэрэнцыі. У 1907 годзе арганізаваў цэнтральнаамэрыканскую мірную канфэрэнцыю ў Вашынгтоне. У 1908 годзе заключыў пагадненне Рута-Такахіры зь Японіяй.
Remove ads
Бібліяграфія
- Citizen’s Part in Government. Yale University Press, 1911.
- Experiments in Government and the Essentials of the Constitution. Princeton University Press, 1913.
- Addresses on International Subjects. Harvard University Press, 1916.
- Military and Colonial Policy of the United States. Harvard University Press, 1916.
- Miscellaneous Addresses. Harvard University Press, 1917.
- Men and Policies: Addresses by Elihu Root. Harvard University Press, 1925.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads