Эмілі Грын Болч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эмілі Грын Болч (анг. Emily Greene Balch, 8 студзеня 1867, Бостан, Масачусэтс, ЗША — 9 студзеня 1961) — амэрыканскі эканаміст, пацыфіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1946) разам з Джонам Рэлеем Мотам.
Remove ads
Біяграфія
Эмілі Грын Болч была другім дзіцем у сям’і Фрэнсыса Вэрн’е Болча — паважанага адваката і пэдагога. У 1889 годзе яна скончыла коледж Брын Марта, пасьля чаго на працягу двух гадоў вучылася ў Парыжы ў Сарбоне, дзе прадставіла дасьледаваньне, прысьвечанае падтрымцы бедных слаёў Францыі. Па вяртаньні ў ЗША, яна працягнула сваё навучаньне ў Гарвардзкім унівэрсытэце і ўнівэрсытэце Чыкага. Завяршыла сваю адукацыю яна ў 1896 годзе ў Бэрлінскім унівэрсытэце.
Падчас Другой сусьветнай вайны яна прымала ўдзел у дапамозе бежанцам. Атака на Пэрл-Гарбар 1941 году зьмяніла меркаваньне Болч з нагоды нэўтралітэту ЗША і яна падтрымала ўступленьне краіны ў вайну. Пасьля Атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі яна выказвалася за забарону ядзернай зброі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads