Энрыке Іларыю
партугальскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энрыке Іларыю (поўнае імя Энрыке Іларыю Мэйрэліш Алвіш Сампаю; па-партугальску: Henrique Hilario Meireles Alves Sampaio; нар. 21 кастрычніка 1975 году, Сан-Пэдру-да-Кова, Партугалія) — былы партугальскі футбольны брамнік.
Remove ads
Біяграфія
Ён далучыўся да «Чэлсі» ў ліпені 2006 году з партугальскага «Насьёналу» пры трэнэры «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню, да таго ён гуляў за «Порту», зь якім у той жа самы час працаваў Маўрыньню, які выдатна ведаў Іларыю. Менавіта па патрабаваньні Маўрыньню, якому быў патрэбны надзейны запасны брамнік у камандзе, і быў набыты Іларыю, каб быць трэцім брамнікам для «Чэлсі», пасьля Пэтра Чэха і Карлё Кудычыні.
Ён зьявіўся на замене ў матчы супраць «Рэдынгу» 14 кастрычніка 2006 году, бо Чэх і Кудычыні былі траўмаваныя. Ягоны дэбют у асноўным складзе «Чэлсі» адбыўся ў матчы на «Стэмфард Брыдж» 18 кастрычніка 2006 году супраць «Барсэлёны» ў матчы Лігі чэмпіёнаў. Іларыю згуляў у сэзоне 2006—2007 гадоў 18 матчаў, паказаў у іх добры ўзровень майстэрства, але гэта не дапамагло яму замацавацца ў аснове пасьля вяртаньня ў лад Пэтра Чэха ў лютым 2007 году і Кудычыні, ён ізноў сеў на лаву запасных. У сэзоне 2007—2008 гадоў зрэдку выходзіў на поле (галоўным чынам пасьля траўмаў асноўных брамнікаў), у цэлым нядрэнна гуляў.
Remove ads
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі (2): 1997, 1998
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 1998, 2000, 2001
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 1996
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (4): 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads