Энса Пэрэс

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Энса Пэрэс
Remove ads

Э́нса Нікаля́с Пэ́рэс (па-гішпанску: Enzo Nicolás Pérez; нар. 22 лютага 1986, Майпу, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рывэр Плэйт» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру выступамі за мясцовы клюб «Дэпартыва», за які гуляў ягоны бацька. Прафэсійна займацца пачаў у клюбе «Гадой-Крус», за які забіў першы гол каманды ў найвышэйшым дывізіёне. У 2007 годзе прыяднаўся да клюбу «Эстудыянтэс».

8 чэрвеня 2011 году гулец перайшоў у склад партугальскай «Бэнфікі». Сума пераходу склала паводле чутак, каля 5,5 млн эўра[4]. Пасьля сур’ёзнай траўмы калена атрыманай у адборачным матчы Лігі чэмпіёнаў, Пэрэс быў аддадзены ў арэнду назад у «Эстудыянтэс», дзе выступаў на працягу шасьці месяцаў[5]. Пазьней вярнуўся ў партугальскі клюб, дзе стаў асноўным гульцом цэнтру паўабароны, гуляючы на гэтай пазыцыі разам зь Неманьем Мацічам.

Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу іншых клюбаў, а галоўны трэнэр «Бэнфікі» Жоржы Жэзуш назваў Пэрэса мозгам каманды, якога цяжка будзе замяніць[6]. 6 ліпеня 2014 году Энса быў прызнаны найлепшым гульцом сэзону партугальскае лігі[7].

2 cтудзеня 2015 году «Валенсія» падпісала Пэрэса за 25 млн эўра[8]. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу «кажанаў» у матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» (2:1).

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Аргентыны дэбютаваў 30 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы, які скончыўся перамогай аргентынцаў зь лікам 2:0.

Remove ads

Дасягненьні

«Эстудыянтэс»:

«Бэнфіка»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2014, 2015
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2014
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2014

«Рывэр Плэйт»:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads