Энтані Эдўардс (баскетбаліст)
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́нтані Э́дўардс (па-ангельску: Anthony Edwards; нар. 5 жніўня 2001 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Мінэсота Тымбэрўулвз» з НБА. Ён тройчы быў удзельнікам матчу ўсіх зорак НБА і здабыў залаты мэдаль у складзе зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году.
Remove ads
Кар’ера
Драфт НБА 2020 году быў адкладзены на пяць месяцаў праз пандэмію каранавірусу. У лістападзе 2020 году каманда «Мінэсота Тымбэрўулвз» абрала Эдўардса пад першым нумарам на драфце. 23 сьнежня 2020 году ён запачаткаваў кар’еру ў НБА, набраўшы 15 пунктаў, зрабіў 4 падборы і 4 перадачы за 25 хвілінаў у матчы супраць «Дэтройт Пістанз», які скончыўся перамогай зь лікам 111:101[4]. 10 лістапада 2021 году Эдўардс назьбіраў рэкордныя для сябе на той час 48 пунктаў, пацэліўшы 7 трохпунктавых кідкоў у матчы супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз»[5]. 7 красавіка 2022 году гулец набраў рэкордныя ў кар’еры 49 пунктаў у матчы зь лікам 127:121 супраць «Сан-Антоніё Спэрз»[6]. У дэбюце Эдўардса ў плэй-оф 16 красавіка 2022 году ён набраў 36 пунктаў і зрабіў шэсьць галявых перадачаў у матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз» у першым раўндзе плэй-оф НБА 2022 году. 10 лютага 2023 году ён упершыню ў сваёй кар’еры стаў удзельнікам матчу усіх зорак НБА. Эдўардс зьмяніў нумар сваёй кашулі з 1-га на 5-ы перад сэзонам 2023—2024 гадоў[7]. 9 красавіка баскетбаліст стаў аўтарам рэкорднага за кар’еру 51-го пункту ў пераможным зь лікам 130:121 матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс»[8]. У канцы сэзону Эдўардс упершыню ў кар’еры трапіў у другую каманду зорак НБА[9]. 4 студзеня 2025 году баскетбаліст назьбіраў рэкордныя ў кар’еры 53 пункты у матчы супраць «Дэтройт Пістанз»[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads