Энэргаатам

дзяржаўнае прадпрыемства ядзернай энэргетыкі Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Энэргаатам
Remove ads

«Энэргаатам» — дзяржаўнае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў кастрычніку 1996 году.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2024 год меў у сваім складзе 4 атамныя электрастанцыі: Запароскую пад Энэргадарам магутнасьцю на 6 гігават, Паўднёва-Ўкраінскую ў Мікалаеўскай вобласьці на 3 гігаваты, Ровенскую пад Варашам на 2,8 гігават і Хмяльніцкую пад Няцешынам на 2 гігаваты. Вырабляў звыш паловы электраэнэргіі ва Ўкраіне.

Remove ads

Будова

Thumb
Паўднёва-Ўкраінская АЭС у Мікалаеўскай вобласьці (2013 год)

На 2024 год «Энэргаатам» меў у сваім складзе 10 адасобленых падразьдзяленьняў[5].

  • «Атамрамонтсэрвіс». Заснаваны ў 2000 годзе. Меў 3 дзялянкі ў Варашы, Няцешыне і Южнаўкраінску. Улучаў 4 цэхі рамонту цепламэханічнага і электратэхнічнага абсталяваньня, цеплавой аўтаматыкі, вогнезасьцерагальных і супрацькаразійных працаў, а таксама інжынэрны і навучальна-трэніровачны цэнтры і аддзел неразбуральных спосабаў кантролю і вымярэньняў. Зь 2020 году адказваў за Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (ЦСВЯП)[6].
  • «Атамэнэргамаш». Заснаваны ў 2003 годзе. Улучаў 2 заводы ў Энэргадары — нестандартнага абсталяваньня і трубаправодаў, спэцыяльных канструкцыяў, а таксама 2 рамонтна-мэханічныя заводы ў Южнаўкраінску. Вырабляў кантэйнэры для радыёактыўных адкідаў[7].
  • «Цэнтралізаваныя закупкі».
  • «Атампраектінжынірынг». Створаны ў 2008 годзе. Ажыцьцяўляў будаўнічы мантаж і пусканаладку[8].
  • «Аварыйна-тэхнічны цэнтар». Утвораны ў 2003 годзе. Праводзіў кансэрвацыю мясьцінаў апрацоўкі ядзерных адкідаў згодна з патрабаваньнямі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (Аўстрыя)[9].
  • «Навукова-тэхнічны цэнтар». Утвораны ў 2003 годзе. Правяраў канструкцыйную моц энэргаблёкаў і зварных злучэньняў. Рабіў нэўтронна-фізычныя разьлікі і ўдасканальваў водна-хімічны рэжым у актыўнай зоне рэактара[10].
  • «Складзкая гаспадарка». Створаная ў 2008 годзе. Мела дзялянкі пры кожнай з 4-х АЭС. Ладзіла ўваходную праверку якасьці вырабаў, іх аўтаматызаваны ўлік і захоўваньне[11].
  • «Энэргаатам-Трэйдынг».
  • «Кіраўніцтва справамі». Заснаванае ў 2002 годзе. Утрымлівае будынкі прадпрыемства ў Кіеве і лічбавую сетку сувязі між падразьдзяленьнямі[12].
  • Данузлаўская ветравая электрастанцыя (Аўтаномная Рэспубліка Крым). Магутнасьць 17 мэгават. Месьцілася ў Новаазёрным каля Эўпаторыі.
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Хмяльніцкая АЭС пад Няцешынам (2013 год)

17 кастрычніка 1996 году Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў Пастанову № 1268 «Пра стварэньне Нацыянальнай атамнай энэргагенэравальнай кампаніі „Энэргаатам“». 8 чэрвеня 1998 году Кабмін Украіны зацьвердзіў Пастанову № 830 «Пра прызначэньне эксплюатавальнай арганізацыі ядзерных установак», паводле якой «Энэргаатам» стаў такой арганізацыяй для Запароскай, Ровенскай, Хмяльніцкай і Паўднёва-Ўкраінскай атамных электрастанцыяў. 4 красавіка 2014 году Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны(uk) ўхваліла Загад № 284 «Пра ўскладаньне функцыяў эксплюатавальнай арганізацыі ядзернай устаноўкі датычна цэнтралізаванага захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва рэактараў тыпу ВВЭР айчынных атамных электрастанцыў»[13].

За 2021 год вырабілі 86 422 млн кіляват-гадзіна электраэнэргіі, што склала 55% яе вытворчасьці ва Ўкраіне[14]. 11 лістапада 2022 году Мінэнэргетыкі Ўкраіны зацьвердзіла Ўказ № 382 «Пра прызначэньне эксплюатавальнай арганізацыі», для вытворчасьці цеплавыдзяляльных зборак ядзернага паліва. Паводле Статуту «Энэргаатаму» 2023 году, статутны капітал прадпрыемства перавышаў 306 млрд грыўняў (8 млрд даляраў ЗША)[15].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads