Эрвэ Рэнар
францускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрвэ Рэнар (па-француску: Hervé Renard; нар. 30 верасьня 1968 году, Экс-ле-Бэн, Францыя) — былы францускі футбаліст, цяпер галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Саудаўскай Арабіі. Самым значным посьпехам у кар’еры зьяўляецца перамога на Кубку афрыканскіх нацыяў са зборнай Замбіі ў 2012 годзе ў якасьці трэнэра.
Remove ads
Біяграфія
Кар’ера гульца
Эрвэ гуляў на пазыцыі абаронца за клюбы «Кан», «Валярыс», «Драгіньян», якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах Францыі.
Кар’ера трэнэра
Кар’еру трэнэра пачаў у клюбе «Драгіньян», за які гуляў у якасьці футбаліста ў апошнія гады сваёй гульнявой кар’еры. Пасьля чаго працаваў памочнікам трэнэра ў адным з кітайскіх клюбаў. У 2004 годзе быў галоўным трэнэрам ангельскага клюбу «Кембрыдж Юнайтэд»[2], а потым францускага «Шэрбуру». У наступным зьяўляўся памочнікам Клёда Ле Руа ў зборнай Ганы. З траўня 2008 году стаў галоўным трэнэрам зборнай Замбіі[3], якую ачольваў да красавіка 2010 году. Пасьля гэтага быў два дні галоўным трэнэрам Анголы[4]. Са студзеня 2011 году працаваў у альжырскім клюбе «УСМ Альжыр».
Вяртаньне ў Замбію
22 кастрычніка вярнуўся ў якасьці галоўнага трэнэра ў зборную Замбіі, зь якой на пачатку 2012 году перамог у Кубку афрыканскіх нацыяў, забясьпечыўшы такім чынам першую перамогу Замбіі на міжнародных спаборніцтвах.
«Сашо»
7 кастрычніка 2013 году стаў налоўным трэнэрам клюбу «Сашо»[5].
Remove ads
Дасягненьні
- Пераможца Кубка афрыканскіх нацыяў: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads