Эрнан Фігерэда

уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнан Фігерэда
Remove ads

Эрна́н Фігерэ́да Алё́нса (па-гішпанску: Hernán Figueredo Alonzo; нар. 15 траўня 1985 году, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Гулец валодаў добрымі тэхнічнымі паказчыкамі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Эрнан да 2012 году выступаў за ўругвайскія клюбы з Мантэвідэо «Бэльля Віста» й «Лівэрпул», выступаючы за апошні зь якіх, скасаваў кантракт з-за невыкананьня клюбам умоваў дамовы[4]. У сэзоне 2012 году перайшоў у склад «Дынама» (Менск), стаўшы, такім чынам, разам з Данілам Кокарам Дыясам першым уругвайцам у беларускім футбольным першынстве[4]. Першы гол за менскі клюб забіў 1 ліпеня 2012 году ў выязным матчы супраць дзейнага чэмпіёну клюбу БАТЭ, зрабіўшы лік 3:1 на карысьць менчукоў. Паводле вынікаў сэзону 2012 году Эрнан стаў адным з найлепшых легіянэраў беларускага першынства[5].

Новы 2013 сэзон гулец распачаў з новым надпісам на футболцы, калі мінулы сэзон на кашулі гульца значылася «Фігерэда», з новага сэзону надпіс быў заменены на «Алёнса». У новай кашулі пачаліся новыя посьпехі, у паўфінальным матчы на Кубак Беларусі 3 красавіка 2013 году Эрнан зьдзейсьніў дубль, двойчы забіўшы мяч у браму клюбу СКВІЧ. Праз чатыры дні 7 красавіка дублем Эрнан адзначыўся ў матчы чэмпіянату Беларусі супраць клюбу «Менск», які скончыўся перамогай «бела-блакітных» зь лікам 3:0.

Сэзон 2014 год Энан пачаў трывалым гульцом асноўнага складу клюбу, але ўжо ня здолеў дзейнічаць гэтак пасьпяхова, як у папярэднім сэзоне. У выніку ў сярэдзіне году быў выцесьнены са кладу Чыгозэ Ўдожы і стаў выходзіць толькі на замену. Увосень 2014 году, дзякуючы траўме Ўдожы, вярнуўся ў асноўны склад. Аднак, ужо напрыканцы лістападу пакінуў «Дынама» паводле ўзаемнага пагадненьня бакоў[6]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з калюмбійскім клюбам «Дэпортэс Таліма»[7].

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама»:

  • Срэбранны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013

«Лівэрпул»:

  • Уладальнік Супэркубка Ўругваю: 2020

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads