Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году — 24-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з сакавіка да сьнежня. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.
Генэральным партнэрам чэмпіянату застаўся «Беларусбанк»[1]. З чэмпіянату 2015 году ў вышэйшай лізе будуць граць 14 камандаў, таму апошняя каманда вышэйшай лігі 2014 году грала пераходныя гульні з трэцяй камандай першай лігі, а першая і другая каманды першай лігі наўпрост трапілі ў вышэйшую лігу на 2015 год[2]. Клюбам вышэйшай лігі было дазволена адначасова выпускаць на поле да пяці легіянэраў[3].
Remove ads
Вышэйшая ліга
У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 12 клюбаў: 11 найлепшых клюбаў па выніках чэмпіянату 2013 году, а месца мазырскай «Славіі» заняў клюб «Слуцак». Турнір праходзіў у два этапы (як у сэзоне 2013 году): пасьля дзьвюх колаў каманды былі падзеленыя на дзьве шасьцёркі, дзе згулялі паміж сабой яшчэ двойчы[4]. Па выніках турніру апошняя каманда згуляла з трэцяй камандай першай лігі пераходныя гульні, а два пераможцы першай лігі адразу трапілі ў вышэйшую на наступны сэзон.
Першы этап
- «Гомель» знаходзіцца ў табліцы вышэй за «Шахцёр» па выніках гульняў паміж сабой (1:0, 1:0)
Другі этап
За 1—6 месцы
- «Шахцёр» знаходзіцца ў табліцы вышэй за «Тарпэда-БелАЗ» па выніках гульняў паміж сабой (2:0, 1:0, 0:0, 2:0)
За 7—12 месцы
Плэй-оф за месца ў вышэйшай лізе
3 сьнежня 6 сьнежня | Віцебск | 2:0 1:1 | Дняпро Магілёў |
Remove ads
Першая ліга
У першай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў[5], якія згулялі ў два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Слуцак» выйшаў у вышэйшую лігу, адкуль у першую лігу вылецела мазырская «Славія»; замест клюбаў СКВІЧ і «Полацак», якія занялі ў мінулым сэзоне два апошнія месцы, атрымалі права выступіць у першай лізе пераможцы другой лігі «Гомельчыгункатранс» і мастоўскі «Нёман», але «Нёман» пазьней адмовіўся ад удзелу ў першай лізе і яго месца заняла «Зорка-БДУ», якая ў 2013 годзе фінішавала на 3 месцы ў другой лізе[6].
Remove ads
Другая ліга
Другая ліга была падзеленыя паводле геаграфічнага прынцыпу на дзьве групы па 12 камандаў у кожнай[7]. На першым этапе каманды згулялі ў два колы, пасьля чаго па чатыры найлепшыя каманды трапілі ў фінальны турнір, дзе згулялі толькі з камандамі зь іншай групы, а пункты набраныя на першым этапе ў гульнях гэтых камандаў паміж сабой былі захаваныя. Каманды, якія занялі месцы з 5 па 12 у сваіх групах на першым этапе, правялі стыкавыя гульні супраць камандаў зь іншай групы, якія занялі такія ж месцы, для вызначэньня месцаў з 9 па 24 у фінальнай табліцы.
Першы этап
Група А
Група Б
Другі этап
Матчы за 9—24 месцы
9—10 | Нёман-Мастадрэў Масты | 1:0, 1:6 | МЗВВ-Віцебск-2 |
11—12 | Асіпавічы | 1:1, 3:3 | Тарпэда Менск |
13—14 | Спартак Шклоў | 6:1, 2:3 | Клецак |
15—16 | Рагачоў-МКК | 2:3, 3:1 | Маладэчна-2013 |
17—18 | Прыазер’е Дрыса | 1:0, 4:4 | Лівадыя Койданаў |
19—20 | Вэртыкаль Каленкавічы | 2:2, 0:3[b] | Колас-Дружба Баранавіцкі раён |
21—22 | Славянін Менск | +:-[c] | Партызан-2002 Менск |
23—24 | СКВІЧ Менск | 2:3, 0:3 | ЮА-Строй Жыткавічы |
Remove ads
Крыніцы
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads