Эрык Дурм
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрык Дурм (па-нямецку: Erik Durm; нар. 12 траўня 1992 году, Пірмазэнс, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. З сэзону 2013—2014 году Юрген Клёп з прычыны траўмаў крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць на гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён пасьпяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчка й Марсэля Шмэльцэра.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пасьпяхова гуляў за другую каманду «Майнцу 05», за якую правёў 33 матчы й забіў 13 галоў, пасьля чаго перабраўся ў клюб «Барусія Дортмунд». Сэзон 2012—2013 правёў у другой камандзе «Барусіі» — «Барусія Дортмунд II».
Летам 2013 году быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 году дэбютаваў у таварыскім матчы з клюбам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол.
Міжнародная
Пасьпяхова прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны (да 19), за якую правёў 2 матчы й забіў 2 галы. З 2013 году стаў выступаць за маладзёвую зборную Нямеччыны (да 21). З 2014 году стаў выступаць за нацыянальную зборную Нямеччыны.
Remove ads
Дасягненьні
«Барусія»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads