Марсэль Шмэльцэр
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсэль Шмэльцэр (па-нямецку: Marcel Schmelzer; нар. 22 студзеня 1988 году, Магдэбург, НДР) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Часам прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2012 году.
Remove ads
Кар’ера
Раньнія гады
Марсэль пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніраваўся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клюбе «Магдэбург».
«Барусія»
У 17 гадоў яго заўважыла дортмундзкая «Барусія» й запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 году дэбютаваў у Бундэсьлізе, згуляўшы ў выязным матчы першага туру супраць левэркузэнскага «Баеру», які скончыўся перамогай дортмундцаў зь лікам 3:2. Марсэль зьявіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны 17 лістапада 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі ў Гётэборгу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі ягоныя напарнікі па «Барусіі» Матс Гумэльс, Марыё Гёцэ й Кевін Гроскройц.
Дасягненьні
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2017, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads