Эстонская энэргія
дзяржаўнае прадпрыемства энэргетыкі Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Эстонская энэргія» — дзяржаўнае прадпрыемства Эстоніі, заснаванае ў траўні 1939 году прэзыдэнтам Канстанцінам Пятсам у якасьці «Электрычнага цэнтру»[5].
На 2023 год мела 5 даччыных прадпрыемстваў: элекрасетку «Энэфіт Злучаны», вытворцу аднаўляльнай энэргіі «Энэфіт Зялёны», здабывальніка і перапрацоўніка сланцаў «Энэфіт Сілкаваньне», рамонтнае прадпрыемства «Энэфіт Рашэньні» і паслугоўвае прадпрыемства «Электраразьмеркаваньне»[2]. Вырабляла паліва з лупняка, на якім Аўверэская электрастанцыя пакрывала 25% патрэбаў Эстоніі ў электраэнэргіі[6]. Лупняк здабывалі ў рудніку «Эстонія» і на Нарвенскім кар’еры[7]. За 2021 год прадалі 9,4 тэрават-гадзіна электраэнэргіі і 420 000 тонаў вапняковага паліва[3]. На аднаўляльныя крыніцы прыпадала 40% вытворчасьці электраэнэргіі[8]. У Эстоніі, Латвіі, Летуве і Польшчы налічвалася 38 сонечных электрастанцыяў магутнасьцю 30,3 МВат і 22 ветрапаркі на 398 МВт, пелетны завод на 160 000 тонаў за год і гідраэлектрастанцыя на 365 кВт, а таксама кагенэрацыйныя ўстаноўкі на 28 МВт і ўзнаўляльная ўстаноўка на востраве Рухну на 455 кВт[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads