Эўропа (спадарожнік)
спадарожнік Юпітэру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўро́па ці Юпі́тэр II — найменшы з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра, шосты паводле аддаленасьці з 95 ягоных спадарожнікаў. Адначасна ён шосты паводле памеру спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Эўропа адкрытая незалежна адно ад аднаго Сыманам Марыюсам і Галілео Галілеем; Марыюс даў ёй назву паводле фінікійскай багіні, маці цара крыцкага Мінаса і Зэўсавай каханкі.
Remove ads
Эўропа памерам крыху саступае Месяцу і складаецца з сылікатных камянёў ды зьледзянелай коркі; ядро, падобна, жалеза-нікелевае(d). Атмасфэрны слой вельмі тонкі, пераважна складзены з тлену. Паверхня спадарожніка бела-бэжавая, парэзаная трэшчынамі, існуе невялікая колькасьць кратэраў. Найперш Эўропу назіралі зямнымі тэлескопамі, а з пачатку 1970-х яе абляталі касьмічныя зонды.
Эўропа мае найраўнейшую паверхню між усіх вядомых цьвёрдых целаў Сонечнай сыстэмы. Пад паверхняй знаходзіцца акіян, у якім тэарэтычна можа паўстаць жыцьцё ў выглядзе аднавузавых і бактэрыяпадобных арганізмаў. З дапамогай тэлескопу Габла на спадарожніку выявілі вадзяныя слупы, магчыма ўтвараныя крыягейзэрамі. Эфэкт вывяржэньня вады можа дапамагчы ў пошуках падкоркавага жыцьця нават без патрэбы высадкі на спадарожнік. Пакуль што на Эўропу не сядаў ніводны касьмічны апарат.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads