Спадарожнікі Юпітэра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спадарожнікі Юпітэра
Remove ads

Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі плянэты Юпітэр. На сёньняшні дзень навукоўцам вядомыя 63 спадарожнікі Юпітэра; гэты найбольшы лік адкрытых спадарожнікаў сярод усіх плянэт Сонечнай сыстэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсьць сыстэма кольцаў.

Thumb
Галілеевы спадарожнікі: Іа, Эўропа, Ганімед, Кальліста

У 1610 годзе Ґалілео Ґалілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйныя спадарожнікі — Іа, Эўропа, Ганімэд і Кальліста, якія цяпер носяць назву «ґалілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад плянэты арбітах, так што іх лёгка адрозьніць нават у палявы бінокль. Першынство ў адкрыцьці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сымон Марыўс, які пазьней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэцкіх мітаў.

Дзякуючы наземным назіраньням сыстэмы Юпітэра да канца 1970-х гадоў было вядома ўжо 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, зьдзяйсьняючы пралёт міма Юпітэра, касьмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.

Пачынаючы з 1999 году пры дапамозе наземных тэлескопаў новага пакаленьня былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасьць зь якіх маюць дыямэтар у 2-4 кілямэтры.

Больш інфармацыі Назва, Дыямэтар ™ ...
  • Кальлірое[3]
  • Іокастэ
  • Гарпаліке
  • Праксідыке
  • Каліке
  • Тайгетэ
  • Ісаное
  • Эрыноме
  • Мегаклітэ
  • Автоное
  • Тыоне
  • Герміпэ[4]
  • Этнэ
  • Эврыдоме
  • Эвантэ
  • Эвпорые
  • Артозые
  • Спондэ
  • Кале
  • Пазітэ
  • Кальліхорэ[5]
  • Халдэнэ
  • Карпа
  • Мнэме
  • Тэльксіное
  • Геліке
  • Геґемоне
  • Кільлене
  • Архе
  • Эвкеладэ
  • Аойдэ
  • Кора[6]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads