Юзэф Можы

польскі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́зэф Мо́жы (10 жніўня 1921, вёска Лопуш, Бельск-Падляскі павет Беластоцкага ваяводзтва — 16 кастрычніка 2011, Познань) — польскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1962).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1955). Да 1991 працаваў ва ўнівэрсытэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Вывучае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Расеі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічная крыза ў Летуве і Беларусі ў другой палове XVII ст.», якая выйшла ў 1965. У дасьледаваньні на падставе шматлікіх крыніцаў зрабіў выснову пра значнае скарачэньне насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў праз баявыя дзеяньні, голад, пошасьці, вывад у палон, уцёкі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзіяў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads