Юзэф Эдвард Пузына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзэф Эдвард Пузына (24 верасьня 1878, вёска Грымяча, цяпер Камянецкі раён — 20 студзеня 1949) — гісторык, пісьменьнік і паэт.
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Пузынаў гербу «Брама (Агінец)». Навучаўся ў Фрыбурскім унівэрсытэце (Швайцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень.
3 1919 году працаваў у Міністэрстве замежных справаў Польскай Рэспублікі, быў рэдактарам часопісу «Messager Polonais» («Польскі весьнік», напаўафіцыйнае выданьне міністэрства). Па выхадзе ў адстаўку з 1933 году жыў у Вялікай Бераставіцы, з 1939 году — у Варшаве. 3 1944 году працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзелу культуры магістрата.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Вывучаў праблемы паходжаньня княскіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, іх палітычную ролю ў жыцьці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова публікавалася ў 1937 годзе). У 1930-х гадох быў сябрам рэдакцыі часопісу «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мэмуараў пра пісьменьніцу Марыю Радзевіч.
Выводзіў імёны літоўскіх князёў і баяраў ад паўночнагерманскіх (скандынаўскіх) адпаведнікаў[3].
Remove ads
Творчасьць
Аўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэмаў, гімнаў, паэтычных драмаў (зборнік «Па дарозе», 1922), аповесьцяў[4].
Асноўныя працы
- Switrigail von Litauen: Die politische Bedeutung seiner Erhebung zum Grossfiirsten. Fribourg, 1914;
- Korjat i Korjatowicze // Ateneum Wileńskie. 1930. R 7, z. 3—4;
- Kim był i jak się naprawdę nazywał Pukuwer, ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;
- Korjat i Korjatowicze oraz sprawa podolska // Ateneum Wileńskie. 1936. R 11;
- Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesięcznik heraldyczny. 1932. nr 10;
- W sprawie pierwszych walk Litwinów z Tatarami o Ruś, 1238—1243 // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1937. T. 9.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads