Юльян Сасноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юльян Сасноўскі (?, Вызна, Слуцкі павет — 1922) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Удзельнік Слуцкага паўстаньня.

Біяграфія

Напярэдадні Першай сусьветнай вайны скончыў Слуцкую расейскую мужчынскую гімназію.

У кастрычніку 1920 году абраны ў склад Беларускай рады Случчыны, загадчык яе канцэлярыі. Камандзіраваны разам з Аляксеям Кабычкіным у мястэчка Вызну, каб дасьледаваць справу рабунка і зьбіцьця паўстанцамі мясцовага аптэкара. Аднак у гэты час бальшавікі занялі Вызну і хлопцы двое сутак хаваліся на паддашшы, пакуль здолелі ўцячы [1].

Напрыканцы паўстаньня стаў прыхільнікам Балаховіча.

Пасьля ліквідацыі паўстаньня інтэрнаваны палякамі ў Беластоцкі лягер. Пасьля зьехаў у Вільню.

Цяжка перажываў паразу паўстаньня, ня вытрымаў выпрабаваньняў і зьдзекаў польскай адміністрацыі, фізычна і маральна зьнясілены скончыў жыцьцё самагубствам.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads