Вызна

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вызна
Remove ads

Вы́зна[2] (з 1923 году — Чырво́ная Слабада́[3][a]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вызенцы. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3879 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км ад Салігорску. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Лунінцом, Слуцкам, Салігорскам.

Хуткія факты
Remove ads

Вызна — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Капліца, 1918 г.

Упершыню Вызна ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска Слуцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў. У 1612 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў.

У пачатку XVІI стагодзьдзя ў Вызьне дзеялі царква[4] і капліца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вызна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Мясьціна сьпярша знаходзілася ў валоданьні Вітгештэйнаў, пазьней Гогенлёэ. У 1877 годзе згарэла царква Сьвятога Мікалая. У 2-й палове XIX стагодзьдзя ў мястэчку было каля 120 двароў[5].

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вызьне дзеялі царква, капліца і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі расейскія пачатковая школа і народная вучэльня, лякарня. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 сынагогі, працавала лякарня і 5 крамаў[6].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вызну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вызьненскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. За часамі Слуцкага збройнага чыну (1920 год) праз Вызну праходзіла лінія абароны Грозаўскага палку Беларускай Народнай Рэспублікі. Да здушэньня паўстаньня мясцовую ўладу ажыцьцяўлялі сілы БНР. У 1923 годзе бальшавікі пераназвалі мястэчка ў Чырвоную Слабаду. У 1924 годзе Вызна стала цэнтрам Чырвонаслабодзкага раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З 1959 году Вызна знаходзілася ў складзе Старобінскага, з 1962 году — Любанскага, з 1965 году — Салігорскага раёну.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1593 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 — каля 950 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4985 чал.[9]; 2006 год — 4,7 чал.[10]; 2008 год — 4,7 чал.; 2009 год — 4304 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 3909 чал.[12]; 2017 год — 3898 чал.[13]; 2018 год — 3879 чал.[1]

Рэлігія

У мястэчку Вызьне у XIX—XX стагодзьдзях існавала даўняя традыцыя хадзіць у прошчу для ўшанаваньня месца, дзе паводле паданьня зьяўлялася Багародзіца. У маладзіковыя нядзелі вызьнянскія вернікі ладзілі малітоўную прошчу да сьвятой крыніцы і каменя-сьледавіка, які меў назву Божая Ножка. Паводле легенды, тут спачатку адной, а потым і другой жанчыне зьявілася Божая Маці[14].

У Вызьне дзее царква Сьвятога Мікалая, арганізуецца каталіцкая парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і Сьвятога Барнабы, апостала[15].

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Сядзібна-паркавы комплекс (XIX — пачатак XX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

  • Капліца (XVIII ст.)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Мікалая (2-я палова XIX ст., мураўёўка)

Асобы

Заўвагі

  1. Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads