Юлія Рыцікава

Беларуская баскетбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юлія Сяргееўна Ры́цікава (у дзявоцтве Дурэ́йка; 8 верасьня 1986, Смаргонь) — беларуская баскетбалістка. Выступала за нацыянальныя каманды сваёй краіны ўсіх узроўняў: ад юніёраў да дарослых. Гуляе на пазыцыі лёгкага форвард. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы.

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дэбютавала ў нацыянальнай зборнай у 2005 годзе. Сэзон 2007—2008 практычна цалкам быў прапушчаны з-за траўмы.

Чэмпіёнка рэгулярнага сэзону Poland-PLKK-2010. Бронзавая прызэрка жаночай Балтыйскай лігі 2011 году.

Чэмпіёнка Беларусі 2011, 2016, пераможца Кубку Беларусі 2015 году, пераможца Кубку Эўропы 2011/2012.

Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыю-дэ-Жанэйру.

Сям’я

16 ліпеня 2011 году ўзяла шлюб з Аляксеем Рыцікавым. 15 ліпеня 2013 году ў Менску нарадзіла сына.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads