Юлія Несьцярэнка
беларуская лёгкаатлетка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́лія Ві́ктараўна Несьцярэ́нка (нар. 15 чэрвеня, 1979, Берасьце) — беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў спрынце на 100 мэтраў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Берасьці. Дзявоцкае прозьвішча Барцэвіч. Зь дзяцінства паказвала высокія вынікі ў бегу (школьны трэнэр Сяргей Салямановіч зазначае, што ўжо ў сёмым клясе яна паказвала вынікі кандыдата ў майстры спорту), была пераведзеная ў спартовую школу СДЮШОР, потым у менскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. У 1992 годзе нечакана памёр яе бацька Віктар. У школе алімпійскага рэзэрву Юлія была прызначаная на сямібор’е, але не паказвала сэнсацыйных вынікаў. Па сканчэньні школы Юлія Барцэвіч вярнулася ў Берасьце, дзе пяць гадоў адвучылася ў Берасьцейскім унівэрсытэце, там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Зьмітром Несьцярэнкам (ажаніліся яны 6 верасьня 2002 году). Муж і прывёў яе на бегавую дарожку да трэнэра Віктара Ярашэвіча.
Remove ads
Спартовая кар’ера
Першы посьпех — бронзавы мэдаль на 60-мэтровай дыстанцыі на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце (2004), з вынікам 7.13 сэкунды. Потым у гэтым самым годзе Юлія Несьцярэнка выйгала этап «Гран-пры» ў Гейтсхэде (11.32 сэкунды) і ў Рыме на «Залатой лізе» выйграла з вынікам 11.13 сэкунды. Галоўным посьпехам стала перамога на Летніх Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 годзе (10.93 сэк.)[1]. Гэта першая перамога на Алімпіядзе не-амэрыканкі на 100-мэтроўцы за апошнія дваццаць пяць гадоў. У паўфінале Алімпійскіх гульняў у Атэнах усталявала рэкорд Беларусі на 100 м — 10.92 сэкунды, які быў і яе лепшым вынікам. У 2005 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Хэльсынкі заваявала бронзавы мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў (з Аленай Данілюк-Неўмяржыцкай)[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads