Юлія Шпілеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Аляксандраўна Шпілеўская (17 студзеня 1977, Менск) — беларуская акторка тэатру і кіно, тэлевядучая. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2020)[1]
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыла школу зь срэбраным мэдалём, паступіла на факультэт псыхалёгіі і замежных моў Беларускага пэдунівэрсытэту. Правучылася два гады і кінула ВНУ. Скончыла ў 2000 годзе тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва музычнага тэатру» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). Акторка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы з 2000 году. Тэлевядучая на канале СТБ, вядучая інфармацыйнай праграмы радыё «Менск».
Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня 2020 году ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павал Латушка. 26 жніўня Юлія Шпілеўская разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[2].
Remove ads
Творчасьць
Тэатар
- "Паўлінка", Я.Купалы; Паўлінка
- "Чорная панна Нясьвіжа" А.Дударава; Барбара
- "Ноч на Каляды" паводле М. Гогаля; Кацярына ІІ
- "Местачковае кабарэ"; Прачка, выканаўца песьні "Сустрэча ў кавярні"
- "Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча; Тэлімэна
- "Вэльтмайстар акардэон" М. Мермана; Выканаўца песьні "Аркестру Леаніда Уцёсава"
- "Дзьве душы" М. Гарэцкага; Данута Абдзіраловіч
- "Каханьне як мілітарызм" П. Гладзіліна; Ніна
- "Сон у купальскую ноч" У. Шэксьпіра; Тытанія
Фільмаграфія
- 2019 — Змеи и лестницы эпізод
- 2014 — Доброе имя, 9-я сэрыя, эпізод
- 2013 — Следователь Протасов Ганна Дем’янава, тэлежурналіст
- 2013 — Инквизитор Фільм №3
- 2013 — Деточки эпізод
- 2013 — Вот это любовь! дублёр Карыны
- 2007 — Шчыт айчыны (Беларусь) эпізод
- 2005 — Тры талеры (Беларусь) эпізод
- 2003 — Тартарен из Тараскона мадыстка
Подробнее на Кино-Театр.РУ https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/post/326942/works/
Remove ads
Узнагароды
Уладальніца мэдаля Францыска Скарыны (2013).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads