Мэдаль Францішка Скарыны

узнагарода Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэдаль Францішка Скарыны
Remove ads

Мэда́ль Франці́шка Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 року[1]. Пастановай Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 року ў палажэньне аб мэдалі былі ўнесеныя зьмены (ён пачаў разьмяшчацца не пасьля ўзнагародаў СССР, а пасьля мэдалю «За працоўныя заслугі»[2]). Мэдаль ізноў быў зацьверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 року № 49-З[3]. На сёньняшні дзень усё, што тычыцца дадзенага мэдаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 траўня 2004 року № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Хуткія факты Арыгінальная назва, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Апісаньне

Мэдаль Францішка Скарыны мае форму круга дыямэтрам 32 мм. На вонкавым баку мэдаля разьмешчаныя рэльефная выява Францішка Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным баку — знак «сігнэт».

Мэдаль пры дапамозе вушка і колца злучаецца з простакутнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразы, унутраная ейная частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнамэнту, стужка акаймаваная пазалочанай ніткай.

Мэдаль вырабляецца з тампаку[5].

Remove ads

Правілы ўзнагароджваньня

Мэдалём Францішка Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і множаньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Мэдалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных

1990

1991

1992

1993

1994

1995

1996

1997

1998

1999

2000

  • Веніямін Вацякоў
  • Уладзімер Агабекаў
  • Васіль Вераб’ёў
  • Гай Пікарда
  • Вольга Якушка

2001

2002

  • Іван Муравейка
  • Міхаіл Севярнёў
  • Валянціна Рахленка
  • Сяргей Жданок
  • Аркадзь Саўчанка
  • Іван Міско
  • Аркадзь Русецкі

2003

2004

2005

  • Ігар Алоўнікаў
  • Алег Чыркун
  • Валянціна Новак

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

  • Аксана Волкава
  • Вадзім Гігін
  • Аляксандар Касьцючэнка
  • Ксенія Пагарэлая
  • Марк Фрэйдзін

2013

  • Алеся
  • Святлана Сітнікава

2014

  • Рамуальд Будрыс
  • Яўген Васілеўскі

2015

2016

  • Любоў Адаскевіч
  • Яўгені Алейнікаў
  • Аксана Салопава

2017

  • Алена Атрашкевіч
  • Аляксандар Далжэўскі
  • Барыс Донін

2020

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads