Юньнань

правінцыя КНР From Wikipedia, the free encyclopedia

Юньнань
Remove ads

Юньнань (па-кітайску: 安徽省, піньінь:Ānhuī Shěng) — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітаю, каля мяжы зь Індыяй, М’янмай, Лаосам і Віетнамам. Сталіца і самы буйны горад — Куньмін. Паводле перапісу 2020 году ў Юньнань пражывала 47,209 млн чалавек[3].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Тыпавы від Юньнані

Займае плошчу 394 тыс. км². Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асноўным субтрапічны мусонны, на поўдні — трапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеню ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліпеню 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20% тэрыторыі) да вышыні 1,5 тысяч м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя.

Remove ads

Эканоміка

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасьць. Галоўныя збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукровы трысьнёг. Плянтацыі каўчуканосаў, кававага і хіннага дрэў. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, сьвіней. Шаўкаводзтва. Лесанарыхтоўкі. Вядзецца здабыча волава, медных, сьвінцова-цынкавых, жалезных руд, каменнага вугалю, солі, мармуру і інш.

Чорная і каляровая (3/4 выплаўкі волава Кітая) мэталюргія, машынабудаваньне (горнае, аўтамабільнае, электроннае), хімічная, лясная, харчовая прамысловасьць. Саматужныя промыслы.

Remove ads

Адміністрацыйная адзінка

Правінцыя дзеліцца на 8 гарадзкіх акругаў і 8 аўтаномных акругаў.

Славутасьці

У Юньнані разьмешчана мноства папулярных турыстычных лякацый, у тым ліку Ліцзянскі стары горад, сажалка Чорнага Цмока і горы нэфрытавага Цмока (Ліцзян), будыйскі манастыр Гандэн Сумцэлінг і цясьніна Тыгра, які скача (Шангры-Ла), Тры пагады і горнае возера Эрхай (Далі), стары горад народу І (Чусюн), «Каменны лес» Шылін (Шылінь-Ійскі аўтаномны павет), гарачыя крыніцы (Тэнчун), будыйскі храм Юаньтун і горнае возера Дзяньчы (Куньмін).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads