Danone-Юнимилк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Danone-Юнимилк (па-беларуску: Данон-Юнімілк) — расейская харчовая кампанія, адзін зь лідэраў рынку малочных прадуктаў краіны. Кампанія «Юнимилк» аб’ядноўвае дзясяткі прадпрыемстваў у Расеі, Беларусі і Ўкраіне. Утвораная ў 2010 року ў выніку зьліцьця малочных бізнэсаў расейскай кампаніі «Юнимилк» і францускай «Danone». Штаб-кватэра — у Чырванагорскім раёне Маскоўскай вобласьці[1].

Хуткія факты Заснаваная, Разьмяшчэньне ...
Remove ads

Мінуўшчына

Кампанія «Юнимилк» была заснаваная ў 2002 року. Асноўным акцыянэрам «Юнимилку» зьяўлялася кіпрская кампанія Unimilk Holding Cyprus Ltd (UHC).

18 чэрвеня 2010 было абвешчана пра зьліцьцё малочнага бізнэсу францускай кампаніі Danone ў Расеі і «Юнимилку». У лістападзе 2010 року аб’яднаньне малочных бізнэсаў «Юнимилк» і Danone ў Расеі, Беларусі, Казахстане і Ўкраіне было завершанае[2].

Кіраўніцтва

Danone валодае кантрольным пакетам (58 %) кампаніі, былым акцыянэрам «Юнимилку» належыць 42 % акцыяў[3].

Генэральны дырэктар — Іў Лягро.

Структура

Расея

  • ЗАТ «Камбінат малочных прадуктаў „Эдельвейс-М“» (Казань)
  • ААТ «Малочны камбінат „Саранский“» (Мардовія)
  • ААТ «Надежда» (Мардовія)
  • Філія «Малочны камбінат „Чебоксарский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Самаралакто“»
  • Філія «Малочны камбінат „Петмол“» (Санкт-Пецярбург)
  • ААТ «Кемераўскі малочны завод»
  • ААТ «Чанаўскі малочны завод»
  • Філія «Малочны завод „Новосибирский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Милко“»
  • Філія «Малочны камбінат „Томский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Пермский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Шадринский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Ялуторовский“»
  • ААТ «ГМЗ» (Ніжні Тагіл)
  • ЗАТ «Первая молочная компания» (Екацерынбург)
  • ААТ «Весьегонскі масласырзавод»
  • ААТ «Старицкий сыр»
  • Філія «Малочны камбінат „Тверской“»
  • Філія «Малочны камбінат „Орловский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Смоленский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Владимирский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Костромской“»
  • Філія «Малочны камбінат „Липецкий“»
  • ТАА «Ставровский молочный завод»
  • ААТ «Рязанская молочная компания»
  • ЗАТ «Завод детских мясных консервов „Тихорецкий“»
  • Філія «Малочны камбінат „Волгоградский“»
  • Філія «Малочны камбінат „Лабинский“»
  • АП «Ростов-на-Дону»
  • АП «Краснодар»

Беларусь

  • СААТ «Юнімілк Пружаны»
  • СААТ «Юнімілк Шклоў»

Украіна

  • ААТ «Галактон»
  • «Крэменчускі ГМЗ»

Дзейнасьць

Асноўныя гандлёвыя маркі кампаніі: «Простоквашино», «Био Баланс», «Летний День», «Петмол», «Актуаль», «Для всей семьи», «Смешарики», «Disney», «Тёма».

Колькасьць пэрсаналу — 14 тыс. чалавек. Аб’ём продажаў у 2009 року склаў 1,27 млн т.[4][5].

Выручка кампаніі ў 2009 паводле МСФС склала 42,99 млрд руб., EBITDA — 4,695 млрд руб., рэнтабэльнасьць паводле EBITDA — 10,9 %[6].

У Беларусі

Сумеснае прадпрыемства «Юнімілк Пружаны» было створанае ў 2009 року на базе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Доля расейскае кампаніі «Юнимилк» склала 51%, малочнага камбінату — 49%. 99% выпусканай прадукцыі ідзе на экспарт. З 31 сьнежня 2009 СП «Юнимилк Пружаны» ўключанае ў сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія маюць права на пастаўку прадукцыі жывёльнага паходжаньня ў Расейскую Фэдэрацыю.

Малочная прадукцыя выпускаецца пад брэндам «Простоквашино». На прадпрыемстве працуе 185 чалавек[7].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads