Юравіцкі сельсавет (Полацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Захарнічы.
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай).
20 сакавіка 2012 году вёска Янкава ўвайшла ў склад вёскі Захарнічы[1].
10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Баяноўшчына, Верхачэньне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залесьсе, Замхі, Захарнічы, Калошкі, Муштарова, Пазьнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі, Юравічы перададзеныя ў склад Палатоўскага сельсавету, а вёска Баранава — у склад Салоніцкага сельсавету[2].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 15
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads