Полацкая акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Полацкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году і з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Полацак.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

1924—1930

Першапачаткова ўключаў 9 раёнаў: Асьвейскі, Валынецкі, Ветрынскі, Дрысенскі, Дрэтунскі, Полацкі, Расонскі, Ульскі, Ушацкі.

У 1925 годзе Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі.

У чэрвені 1927 году ў склад Полацкай акругі ўвайшоў Лепельскі раён скасаванай Барысаўскай акругі.

У 1929 годзе Валынецкі раён перайменаваны ў Боркавіцкі.

Скасаваны ў ліпені 1930 году, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.

Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 323,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 86,1%; габрэі — 5,3%; расейцы — 4,6%; палякі — 2,7%.

1935—1938

Ізноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія тады ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР).

Уключаў 5 раёнаў: Асьвейскі, Ветрынскі, Дрысенскі, Полацкі і Расонскі.

Скасаваны 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога дзяленьня БССР.

Remove ads

Літаратура

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
  • Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 67—68
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads