Юрась Бушлякоў
беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юра́сь Сямё́навіч Бушляко́ў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 2013, Менск[2]) — беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў філялягічны факультэт БДУ з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым унівэрсытэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё «101,2» (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам радыё «Рацыя» (1999—2002), з 1996 году (праграма «Новае пакаленьне выбірае») зь перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўленьня.
Кола навуковых інтарэсаў — фэномэн моўнага пурызму, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі й культуры.
Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (разам з В. Вячоркам, З. Санько, З. Саўкам; Вільня—Менск, 2005)[3]. Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.
Памёр 4 чэрвеня 2013 году ад мэляномы. Пахаваны на Паўночных могілках Менску[4].
Remove ads
Крыніцы й заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads