Юры Касабуцкі
беларускі ксёндз From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Казі́меравіч Касабу́цкі[1] (нар. 15 лютага 1970, Маладэчна) — беларускі ксёндз, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касьцёлу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і электрыка Казімера і тэлеграфісткі Ўладыславы[2]. У 1987 року скончыў сярэднюю школу № 8 места Маладэчна[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, адслужыў у войсках проціпаветранай абароны ў Ленінградзе[2]. У 1991 року паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Горадні.
7 сьнежня 1996 року высьвячаны ў сьвятары. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Вялейцы. З 1999 па 2001 рок навучаўся ў Каталіцкім унівэрсытэце Любліну (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята багаслоўя. З 2001 па 2004 рок выконваў абавязкі прэфэкта Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску. У 2004 року прызначаны дырэктарам сакратарыяту Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, а праз год — канцлерам курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 року служыў у парафіі Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Менску. Выкладаў у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску і тэалягічным коледжы імя сьв. Яна Хрысьціцеля ў Менску.
29 лістапада 2013 року папа рымскі Францішак прызначыў а. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня 2014 року адбылася біскупская хіратонія, якую зьдзейсьніў архібіскуп менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у спаўслужэньні з біскупам гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам і біскупам пінскім Антоніем Дзям’янкам. Як усе дапаможныя біскупы, Юры Касабуцкі стаў тытулярным біскупам, біскупам Сцыліюму.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads