Юры Курненін
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Анатолевіч Курненін (14 чэрвеня 1954, Арэхава-Зуева, РСФСР — 30 ліпеня 2009, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст і трэнэр. Выступаў у некалькіх амплюа — крайні нападнік, левы паўабаронца і абаронца. Майстар спорту. Памёр 30 ліпеня 2009 году ў сьне. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.
Remove ads
Кар’ера гульца
Выхаванец футбольнай школы «Сьцяг працы». З 1972 выступаў за маскавіцкае «Дынама». У 1976 перайшоў у менскае «Дынама», дзе выступаў да завяршэньня кар’еры ў 1987 годзе. У 1982 годзе ў складзе «Дынама» стаў чэмпіёнам СССР. У тым сэзоне ў хатнім матчы супраць «Кайрату» ў кастрычніка адзначыўся хет-трыкам, зафіксаваўшы канчатковыя лічбы 3:2. Пазьней, у 1983 годзе, стаў аўтарам першага гола беларускіх клюбаў у эўракубках, улучыўшы мяч у браму швайцарскага «Грасгопэра». Быў капітанам менскай каманды ў 1983—1984 гадах.
Тройчы (1982, 1983, 1984) трапляў у сьпіс 33 найлепшых футбалістаў СССР.
Remove ads
Кар’ера трэнэра
У 1983 годзе скончыў БДІФК. З 1989 году перайшоў на трэнэрскую працу. Ачольваў віцебскі КІМ, берасьцейскае «Дынама». Апошняе прывёў да бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі 1992 году. Пазьней працаваў у расейскім «Саматлоры», у 1996 годзе быў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Сырыі.
У 1999 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе трэнаваў менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». У 2003 годзе ўвайшоў у трэнэрскі штаб зборнай Беларусі, дзе дапамагаў свайму былому таварышу па «Дынама» Анатолю Байдачнаму. У лютым 2006 году ачоліў моладзевую зборную Беларусі. Вывеў яе ў фінальны этап моладзевага чэмпіянату Эўропы 2009 году.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads