Ѫ
архаічная кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ѫ, ѫ (вялікі юс; курсіў: Ѫ ѫ) — літара гістарычнае кірыліцы. Пазначала гук [ɔ̃], які захаваўся ў некаторых словах беларускае мовы і сёньня. Выкарыстоўваецца ў царкоўнаславянскіх каляндарных табліцах. У даных табліцах там розныя гады адзначаюцца рознымі літарамі, у залежнасці ад таго, на які дзень прыпадае свята Вялікадня; вялікі юс адзначае тыя рэдкія гады, у якія Вялікдзень прыпадае на 24 красавіка: апошні раз гэта было ў 1888 годзе і зноў будзе толькі ў 2051 годзе.
У стараславянскім глагалічным альфабэце вялікі юс мае выгляд і лічыцца 36-й літарай па парадку, у кірыліцы выглядае як
і займае 37-ю пазіцыю.
Лічбавага значэння ні ў глаголіцы, ані ў кірыліцы ня мае. Часам згадваецца пры пералічэньні літарвў царкоўнаславянскай азбукі; пры гэтым месца ў альфабэце можа быць розным (часта не толькі пасля юса малога, а адразу за Ю).
Назва «вялікі юс» умоўная; з старажытнасці прыйшло толькі само слова «юс», якое выкарыстоўваецца ў цяперашніх назвах чатырох літар (Ѧ, Ѫ, Ѩ, Ѭ).
Remove ads
Вымаўленьне
Пачаткова вялікі юс абазначаў насавы галосны [ɔ̃], які вымаўляўся прыкладна як гук [он]. З X—XI стагодзьдзяў насавое вымаўленне ва ўсходнеславянскіх і паўднёваславянскі мовах прапала: у агульнаўсходнеславянскай мове вялікі юс стаў пазначаць гук [у] і быў заменены на літару У: рѫка [ронка] — рука, дѫбъ [донб] — дубъ. У сучаснай беларускай мове літара «ѫ» не выкарыстоўваецца, але гукавое значэньне літары можна сустрэць у некаторых словах-атавізмах: парѫчы [парончы] — парончы, брѫза [бронза] — бронза, грѫка [ɣронка] — гронка, бѫдар [бондар] — бондар, маѭтак [майонтак] — маёнтак, ксѭдз [ксьондз] — ксёндз.
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads