У (кірыліца)
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У, у (курсіў: У у) — 21-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасьцях некаторых неславянскіх народаў.
Знак «оукъ» (ук) пішацца ў сярэдзіне ці канцы слова, а знак «оник» пішацца ў пачатку слова. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «укъ», што азначае «навука, вучэньне, навучэньне». У кірыліцы звычайна лічыцца 21-й паводле парадку, лікавага значэньня ня мае, у глаголіцы паводле ліку 22-я, мае лікавае значэньне 400. Паходжаньне літары ў абодвух альфабэтах — лігатура літараў «он» (О) і «іжыца» (Ѵ, ѵ).
Напісаньне ѹ ў стараславянскіх і старажытнарускіх помніках нярэдка правакуе непрафэсыйных аўтараў на сьцьверджаньне, што гэтая літара гучала ў старажытнасьці, як злучаны гук (дыфтонг) [оу], і выкарыстаньне гэтай тэзы для няправільных роздумаў (напрыклад вымова слова: Радоуніца, а правільна Радуніца). Ніякіх навуковых падстаў да такога сьцьверджаньня сучаснай навуцы невядома.
Remove ads
Лічбавае значэньне
Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 у).
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах У ня мае лічбавага значэньня.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads