Ягор Карпіцкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягор Карпі́цкі (нарадзіўся 27 лістапада 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскіх «Крылаў Саветаў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец салігорскага «Шахцёру». З 2020 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2021 году замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. Пачынаючы зь лета 2021 году стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.

Сэзон 2022 году пачынаў у дублі салігорскага клюбу, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[3]. Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў сьпіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 году быў вернуты ў асноўную каманду салігарцаў, дзе пачаў рэгулярна зьяўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

У 2023 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Шахцёра», дзе стаў рэгулярна забіваць. За 13 гульняў чэмпіянату адзначыўся 12 галамі. У ліпені 2023 году перайшоў у расейскі клюб «Крылы Саветаў»[4].

Міжнародная

У кастрычніку 2021 года гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расеі (1:6).

12 кастрычніка 2023 году ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў канцы адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Румыніі (0:0).

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads