Ягор Пархоменка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Анатолевіч Пархоменка (нар. 7 студзеня 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец гарадзенскага «Нёману». У 2017—2020 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Улетку 2020 году вярнуўся ў «Нёман» і пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Напрыканцы 2020 году прыцягваўся і да асноўнай каманды. У сьнежні 2020 году падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[2]. Да сэзону 2021 году ўжо рыхтаваўся з асноўным складам гарадзенскага клюбу, зьяўляўся на лаўцы запасных. 3 ліпеня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (1:1).
У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[4] і пачынаючы з студзеня 2022 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з гарадзенскай дружынай. У сэзоне 2022 году гуляў за дубль і не выходзіў на поле ў асноўнай камандзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных. З пачатку 2023 году трывала замацаваўся ў першай адзінаццатцы гарадзенцаў. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[5].
Міжнародная
У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 15 чэрвеня 2023 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (5:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У жніўні 2023 году пасьля таго як новым галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі быў прызначаны Карляс Алёс быў улучаны спачатку ў пашыраны сьпіс зборнай на матчы кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Андоры і Ізраілю напачатку верасьня, а потым і трапіў у фінальны сьпіс[6].
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024, 2025
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads