Ядзерны рэактар
прылада для арганізацыі і правядзеньня кіраванай ланцуговай ядзернай рэакцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядзерны рэактар — прыстасаваньне, у якім ажыцьцяўляецца кіруемая ланцуговая ядзерная рэакцыя, што суправаджаецца выдзяленьнем энэргіі.

Гісторыя
Першы ядзерны рэактар пабудаваны ў сьнежні 1942 году ў ЗША пад кіраўніцтвам Э. Фэрмі. У Эўропе першым ядзерным рэактарам стала ўстаноўка Ф-1. Яна была запушчана 25 сьнежня 1946 году ў Маскве пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава[1].
Да 1978 году ў сьвеце працавала ўжо каля сотні ядзерных рэактараў розных тыпаў. Складнымі часткамі любога ядзернага рэактара зьяўляюцца: актыўная зона зь ядзерным палівам, звычайна аточаная адбівальнікам нэўтронаў, цепланосьбіт, сыстэма рэгуляваньня ланцуговай рэакцыі, радыяцыйная ахова, сыстэма дыстанцыйнага кіраваньня. У якасьці ядзернага паліва звычайна выкарыстоўваюць уран і плютон[2]. Асноўнай характарыстыкай ядзернага рэактара зьяўляецца яго магутнасьць. Магутнасьць у 1 МВт адпавядае ланцуговай рэакцыі, у якой адбываецца 3×1016 актаў дзяленьня ў 1 сэк.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads