Язэп Дудзінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэ́п Анто́навіч Дудзі́нскі (22 красавіка 1886, Ружаны, Расейская імпэрыя — 28 кастрычніка 1917, Масква, Савецкая Расея) — удзельнік рэвалюцыйнага руху на Ружаншчыне, жаўнер аховы Крамля(ru) ў кастрычніку 1917 року.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні ў беднай сям’і беларускага селяніна. Працаваў на гарбарні.
Далучыўся да рэвалюцыйнага руху, распаўсюджваў падпольную літаратуру і ўлёткі. У траўні 1905 моладзевая ячэйка Ружанскай падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі, створаная Язэпам Дудзінскім, напала на валасную ўправу ў мястэчку Лыскаве для выйманьня грошай і дакумэнтаў. Шматлікія ўдзельнікі гэтай акцыі неўзабаве былі арыштаваныя жандармэрыяй, аднак Язэп здолеў схавацца ў Ружанскай пушчы. У кастрычніку з дапамогай баранавіцкіх чыгуначнікаў ён выехаў за межы Гарадзенскай губэрні і пасяліўся ў Маскве, дзе працаваў вагонаважатым. Ужо ў сьнежні 1905 року браў удзел у паўстаньні на Чырвонай Прэсьні.
З пачаткам Першай сусьветнай вайны мабілізаваны, аднак прызнаны непрыдатным да страявой службы і накіраваны ў арсэнальную каманду 56-га пяхотнага запаснога палку маскоўскага Крамля. Выконваў даручэньні бальшавіцкага цэнтру, распаўсюджваў улёткі ў Пакроўскіх казармах.
Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 року забясьпечваў ахову Крамля. 28 кастрычніка 1917 быў забіты ў баі зь юнкерамі. Ягонае цела, праколатае штыхамі, знайшла стрыечная сястра С. Ф. Кацінас у анатамічным тэатры ўнівэрсытэту, куды звозілі забітых.
Пахаваны ля Нікольскае вежы Крамлёўскае сьцяны[1]. Агулам на братэрскай магіле выграваваныя 23 прозьвішчы забітых 28 кастрычніка крамлёўцаў, аднак вядомая біяграфія толькі Язэпа Дудзінскага.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў на Пружаншчыне
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads