Лыскаў
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лы́скаў[3] (афіцыйная назва — Лы́скава[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Хораўцы. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 357 чалавек[1]. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач).
Лыскаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст. Каля касьцёла знаходзіцца магіла Францішка Карпінскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Remove ads
Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Лысков (1553 год)[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Лыскаў зьмяшчаецца ў «Літоўскай мэтрыцы» і датуецца 1504 годам. У XVI ст. ён быў вялікакняскім сталовым уладаньнем і ўваходзіў у Ваўкавыскі павет Наваградзкага ваяводзтва.

У 1527 годзе ваявода віцебскі Мацей Клочка фундаваў у Лыскаве касьцёл. Па ягонай сьмерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве і вялікай княгіні Боне[6]. У 2-й палове XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (вялікакняскі) замак. З 1690 году паселішча знаходзілася ў валоданьні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 годзе маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы (збудаваны ў 1763—1785 гадох). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка[7].
За часамі паўстаньня Касьцюшкі ў Лыскаве стаяў інсургенцкі аддзел колькасьцю 80 чалавек з 5-га рэгімэнту Паўла Грабоўскага[8].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лыскаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Лыскава актыўна дзеялі паўстанцы. Сярод іншага, яны застрэлілі на Рынку настаўніка расейскай народнай вучэльні Фрыдрыха Вішгальца за тое, што выкладаў па-расейску і ня зьняў партрэты маскоўскіх гаспадароў[9]. А тутэйшых ксяндзоў Мэльхіёра Манюшку і Шарскага расейскія ўлады выклікалі ў паліцыю паводле падазрэньня ў супрацы з паўстанцамі[8]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лыскаве было 110 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, штогод праводзілася 3 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лыскаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лыскаў стаў часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лыскаў (польск. Łysków) апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[11].
У 1939 годзе Лыскаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Ружанскага, а з 25 сьнежня 1962 году — Пружанскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 290 двароў. За часамі Другой сусьветнай вайны ў сакавіку 1944 году нацысты спалілі 90 двароў вёскі і замардавалі 535 жыхароў.
На 1972 год у Лыскаве быў 201 двор[12], на 1999 год — 200, на 2003 год — 200, на 2005 год — 191. Па скасаваньні Лыскаўскага сельсавету 7 верасьня 2006 году вёску далучылі да Зеляневіцкага сельсавету[13]. У 2000-я гады Лыскаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Старая царква Покрыва Багародзіцы, XIX ст.
- Касьцёл місіянэраў, 1925 г.
- Інтэр'ер касьцёла місіянэраў, 1920-я гг.
- Кляштар місіянэраў, 1920-я гг.
- Чырвоны касьцёл, 1935 г.
- Новая царква Раства Багародзіцы, 1941 г.
- Рынак, да 1915 г.
- Рынак, да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 895 чал., зь іх 682 юдэі[14]; 1897 год — 868 чал.
- XX стагодзьдзе: 1902 год — 1150 чал.[15]; 1921 год — 899 чал.[16]; 1940 год — 1250 чал.; 1959 год — 596 чал.; 1970 год — 622 чал.; 1972 год — 611 чал.; 1999 год — 459 чал.[17]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 400 чал.; 2005 год — 401 чал.; 2009 год — 357 чал.[1]
Інфраструктура
У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, 3 крамы, пункт бытавога абслугоўваньня.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Зялёная вуліца | Касьцельная вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Лыскава да нашага часу захаваліся вуліцы Базылянская, Зарэчная, Навадворская[18], Пружанская і Ружанская.
Эканоміка
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт, лясьніцтва.
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н521 Ружаны — Лыскава[19].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Валы замкавыя
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (XVIII ст.)
- Капліца могілкавая
- Магіла Францішка Карпінскага
- Царква Нараджэньня Божай Маці (1933)
- Брацкая магіла (1941—1944)
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Царква Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы і манастыр базылянаў (XVIII ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца («Чырвоны»; пач. XX ст.)
Галерэя
- Краявіды мястэчка
- Касьцёл. Галоўны алтар
- Касьцёл. Росьпіс
- Кляштар усярэдзіне
- Магіла Ф. Карпінскага
Асобы
Ураджэнцы
- Еўна Азэф (1869—1918) — расейскі сацыялістычны рэвалюцыянэр-правакатар
- Азрыэль Брашы (1897—1986) — iзраільскі пэдагог і навукоўца, адзін з родапачынальнікаў культуры падарожжаў і вывучэньня зямлі Ізраілю і суседніх краінаў
- Аляксандар Мікалай Гараін (1651—1735) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Ігнацы Юліян Цэйзік (1779—1858) — дзяяч мастацтва, фальшываманэтчык часоў Расейскай імпэрыі
- Ісраэль Шохат (1886—1961) — габрэйскі дзяяч, заснавальнік згуртаваньняў Бар-Гіёры і Ха-Шамэру, дзьвюх папярэдніц Узброеных сілаў Ізраілю
- Эліэзэр Шохат (1875—1971) — дзяяч габрэйскага рабочага руху, адзін з заснавальнікаў партыі Ха-Паэль ха-Цаір
Жыхары
- Францішак Карпінскі (1741—1825) — польскі паэт эпохі асьветніцтва
- Алена Лось (1933—2013) — беларуская мастачка, графік
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads