Язэп Трызна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Язэп Трызна
Remove ads

Язэп Трызна[a] (? — 1655) — рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра (1640—1647), Кіеўска-Пячорскай лаўры (з 1647).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Біяграфія

З шляхецкага роду Трызнаў гербу Газдава. Атрымаў адукацыю ў Кіеўска-Пячорскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і пасьлядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.

Падтрымаў паўстаньне Багдана Хмяльніцкага. Быў на сойме 1649—1650 гадоў, які ратыфікаваў Збораўскую дамову з казакамі.

Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасьці Ўкраіны ад Масквы. Разам зь мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіеўска-Пячорскай лаўры прысягаць на вернасьць Пераяслаўскай радзе, якая дэкляравала залежнасьць ад Масквы. Аднак пазьней пайшоў на гэта ў 1654 годзе пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.

Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653 год), дзе адзначыў важнасьць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячорскага пацерыка», куды ўлучыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя зь іншых сьпісаў (устаўная грамата Тураўскай япіскапіі 1005 году, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя зьвесткі, памінальнік рускіх князёў X—XII стагодзьдзяў[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама Ёсіф Трызна

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads