Кіева-Пячэрская лаўра

праваслаўны манастыр у Кіеве, Украіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіева-Пячэрская лаўра
Remove ads

Кі́ева-Пячэ́рская ла́ўра — дзяржаўны музэйны комплекс у Кіеве, ва Ўкраіне.

Манастыр
Кіева-Пячорская лаўра
укр. Києво-Печерська лавра
Thumb
КраінаУкраіна
ГорадКіеў
Каардынаты50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяКіеўская эпархія 
Архітэктурны стыльукраінскае барока[d]
Аўтар праектуФеадосій Пячэрскі
ЗаснавальнікАнтон Пячорскі
Дата заснаваньня1051
Вядомыя насельнікі
  • Антон Пячорскі
  • Феадосій Пячэрскі
  • Інгат Пячорскі
  • Ян Шматпакутны
  • Ярэмія Пячорскі
  • Нікан Пячорскі
Статусчастка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
СайтАфіцыйны сайт
Кіева-Пячорская лаўра на мапе Ўкраіны
Thumb
Кіева-Пячорская лаўра
Кіева-Пячорская лаўра
Кіева-Пячорская лаўра на Вікісховішчы

Адзін зь першых паводле часу стварэньня манастыроў у Кіеўскай Русі. Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антонам, родам зь Любеча. Сузаснавальнікамі Пячорскага манастыра сталі адзін зь першых вучняў сьв. Антона — Тэадос і бізантыец — Тэафан Грэк. Князь Сьвятаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плято над пячорамі, дзе пазьней вырасьлі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, кельлі, крапасныя вежы й іншыя будынкі. З манастыром зьвязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесьці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.

З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстантынопальскага патрыярха; з 1688 году манастыр атрымаў статут лаўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе лаўра была падпарадкаваная Кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе сьвятаархімандрытам.

У Бліжніх і Далёкіх пячорах Лаўры знаходзяцца мошчы сьвятых, таксама ў Лаўры ёсьць і пахаваньні знакамітых вернікаў (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).

Да канца 2022 году ніжняя Лаўра знаходзілася ў юрыcдыкцыі Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату), а верхняя Лаўра належала Нацыянальнаму Кіева-Пячорскаму гісторыка-культурнаму запаведніку.[2]

У чэрвені 2022 году Праваслаўная царква Ўкраіны ўхваліла рашэньне пра стварэньне Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячорскай лаўры. 1 сьнежня ўлічылі яе статут, які 2 сьнежня ўнесьлі ў Адзіны дзяржаўны рэестар юрыдычных асобаў Украіны[3]. 1 студзеня 2023 году ўрад Украіны вярнуў у сваю ўласнасьць Усьпенскі сабор і Трапезную царкву Кіева-Пячэрскай лаўры. 7 студзеня кіеўскі мітрапаліт Епіфаній правёў сьвяточную службу на Раство Хрыстова ва Ўсьпенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads