Язэп Туркевіч
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэ́п Турке́віч (1876 — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
Біяграфія
Перад Першай сусьветнай вайной жыў у Вільні, працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расейскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзеячоў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Віленскую беларускую раду.
У сакавіку 1918 году быў разам з Антонам Луцкевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на паседжаньне Рады БНР ў Менск, якое завяршылася абвяшчэньнем незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. У 1922 годзе балятаваўся ў польскі сойм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту, але дэпутацкага мандату не атрымаў. Быў рэдактарам-выдаўцом першых сямі нумароў газэты «Жыцьцё Беларуса» (19.08.1925—9.09.1925). Пакінуў пасаду з прычыны перасьледу польскімі ўладамі. 8 жніўня 1925 году пад яго рэдакцыяй была выдадзеная газэта-аднадзёнка «Селянін».
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads