Беларуская сацыялістычная грамада
беларуская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская Сацыялісты́чная Грамада́ (БСГ) — беларуская палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Існавала ў 1902—1918 гадах. Пасьля 1903—1904 партыя цесна супрацоўнічала з блізкімі ідэйна партыяй эсэраў і Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.
Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў: Антон і Іван Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі і іншыя.
Праграма была вызначана на I (1903) і II (1906) зьездах партыі і прадугледжвала скіданьне самадзяржаўя і ўстанаўленьне сацыялістычнага ладу, стварэньне Расейскай фэдэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэньнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасьцяў. Для Беларусі партыя патрабавала аўтаноміі зь мясцовым соймам Вільні, выступала за свабоднае разьвіцьцё беларускай нацыянальнай культуры і мовы.
Партыя ўдзельнічала ў I Усебеларускім зьезьдзе (1917), выступіла зь ініцыятывай стварэньня БНР. У 1918 распалася з-за рознагалосьсяў у кіраўніцтве.
Remove ads
Сябры партыі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads