Ялабуга

места ў Татарстане (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ялабуга
Remove ads

Яла́буга (па-татарску: Алабуга, Alabuğa, па-расейску: Елабуга) — горад у Расеі, у Рэспубліцы Татарстан. Адміністрацыйны цэнтар Ялабускага раёну. Уваходзіць у Наберажначалнінскую аглямэрацыю. Насельніцтва 73 913 чалавек (2019 год).

Хуткія факты

Разьмешчаны на рацэ Каме. Зьяўляецца адным з найстаражытных паселішчаў Татарстану, адзначыўшым сваё тысячагодзьдзе ў 2007 годзе.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сымбаль гораду — вежа Ялабускага гарадзішча

Навуковая Рада Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстану вызначыла, што Ялабуга ўзьнікла на мяжы X—XI стагодзьдзяў і сфармавалася як паселішча гарадзкога тыпу каля 1005—1010 гадоў. У XII ст. быў пабудаваны белакаменны мячэт (Ак-Мячэт) з васьмю вежамі й паўвежамі, падобны да саборных мячэтаў у Біляры й Боўгары і маючы аналягі ў мячэтах-фартэцыях у Сусе (Туніс) і Багдадзе (Ірак).

У пачатку XVII стагодзьдзя захапіўшыя гэтыя землі маскоўцы заснавалі на месцы старажытнай Алабугі сяло Трохсьвяцкае. У 1780 годзе імпэратрыца Кацярына II надала Ялабузе статус павятога гораду Вяцкай губэрні, насельніцтва якога на той час складала каля 1 000 чалавек. Росквіт гораду прыйшоўся на другую палову XIX ст., дзякуючы дынастыі купцоў-прамыслоўцаў Ушковых, якія ўжо ў 1850 годзе пабудавалі ў Ялабузе першы хімічны завод.

У пачатку XX ст. насельніцтва гораду складала 10 000 чалавек. 16 лістапада 1917 году ў горадзе была абвешчана Савецкая ўлада. 2 траўня 1919 году горад занялі белагвардзейцы (армія Калчака), але ўжо 25 траўня, пад націскам Чырвонай Арміі, пакінулі горад.

У 1921—1928 гг. Ялабуга — цэнтар Ялабускага кантону, а з 1930 г. — Ялабускага раёну Татарскай АССР. Падчас Другой Сусьветнай вайны (1941—1944 гг.) у горадзе знаходзіўся ва эвакуацыі філіял Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Таксама тут жыла і 31 жніўня 1941 году скончыла жыцьцё самагубствам паэтка Марына Цьвятаева.

Па вайне ля Ялабугі знайшлі радовішча нафты. У 1985 годзе ў горадзе быў заснаваны Камскі трактара-тэхнічны завод, які ў 1988 г. быў канвэрсыйна перапрафіляваны ў Ялабускі завод легкавых аўтамабіляў, на пляцоўцы якога ў 2005 г. была заснаваная асобая эканамічная зона «Алабуга». 24-26 жніўня 2007 году было адзначана тысячагодзьдзе Ялабугі.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
вул. Спаская. У цэнтры — Спаскі сабор
  • Спаскі сабор
  • Ялабускі Казанска-Багародзіцкі манастыр
  • Мячэт
  • вуліца Набярэжная — галоўны «фасад» Ялабугі
  • Ялабускае гарадзішча з рэштамі цытадэлі X ст.
  • Дом-музэй мастака Івана Шышкіна
  • Музэй-сядзіба Надзеі Дуравай — удзельніцы вайны 1812 году, пісьменьніцы
  • Музэй паэткі Марыны Цьвятаевай

Асобы

  • Надзея Дурава — удзельніца вайны 1812 году, пісьменьніца
  • Марына Цьвятаева — паэтка
  • Іван Шышкін — мастак

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads