Яланта Шыманэк-Дэраш

польская дзяржаўная дзяячка, юрыстка From Wikipedia, the free encyclopedia

Яланта Шыманэк-Дэраш
Remove ads

Яланта Дорота Шыманэк-Дэраш (па-польску: Jolanta Dorota Szymanek-Deresz; 12 ліпеня 1954 году ў Пжэдбожу — 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

У 1977 годзе скончыла факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працавала судзьдзёй і адвакатам. У 1979—1990 гадох была сябрам ПАРП. У 2000 годзе была прызначана падсакратарам стану (міністрам) у канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта, пасьля — яе кіраўнікам. У 2005 годзе была абраная дэпутатам Сэйму 5 скліканьня з акругі 16 Плоцк. У 2007 годзе была пераабраная. У верасьні 2008 году стала намесьнікам кіраўніка партыі Саюз дэмакратычнай левіцы.

Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы[1].

Пахаваная ў Варшаве.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads