Янаў Падляскі
вёска ў гміне Янаў-Падляскі Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́наў Падля́скі (польск. Janów Podlaski) — вёска ў Польшчы, на рацэ Крыўцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва . Насельніцтва на 2008 год — 2655 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Белай, за 115 км на паўночны ўсход ад Любліна, каля беларуска-польскай граніцы.
Янаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся замак луцкіх біскупаў, касьцёлы Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Яна Хрысьціцеля (дамініканскі), помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Янаў упамінаецца ў XIV ст. як вёска Порхаў[1], якую ў 1423 вялікі князь Вітаўт падараваў Луцкаму катэдральнаму касьцёлу[2]. У 1428 годзе Вітаўт заснаваў у Порхаве касьцёл. У 1465 годзе біскуп Ян Ласовіч заклаў тут мястэчка, якое атрымала Хэлмінскае права і новую назву Янаў у гонар біскупа. У 1497 годзе вялікі князь Аляксандар выдаў мястэчку прывілей на 3 кірмашы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Янаў увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. луцкія біскупы мелі тут сваю рэзыдэнцыю, якая разьмяшчалася ў замку, умацаваным 4 бастыёнамі. На 1575 год у мястэчку было больш за 500 будынкаў[2].
У 1648 годзе ў Янаве адкрылася каталіцкая духоўная сэмінарыя, таксама ў мястэчку дзеяла драўляная царква. У 1735 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1788—1796 гадох у Янаве жыў і памёр Адам Нарушэвіч; тут яго пахавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у Канстантынаўскім павеце[3] Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год ў мястэчку было 228 будынкаў, на 1861 год — 217.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Янава
- Замак біскупаў, 1876 г.
- Траецкі касьцёл
- Капліца-пахавальня Адама Нарушэвіча
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кодань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам Канстантынаўскага павету. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Янаў занялі войскі Трэцяга Райху. У 1940 годзе ён страціў статус места.
У 1944 годзе Янаў занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польскай Народнай Рэспубліцы.
- Места на старых здымках
- Траецкі касьцёл, 25.04.1916 г.
- Дамініканскі касьцёл па маскоўскай перабудове
- Вуліца, 25.04.1916 г.
- Сынагога, каля 1936 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1380 чал.; 1861 год — 1960 чал., у тым ліку 448 юдэяў[4]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2655 чал.; 2011 год — 2720 чал.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Бэнзінавая станцыя (1928), адна з найстарэйшых у Польшчы
- Замак луцкіх біскупаў (XV—XVIII стагодзьдзі)
- Капліца Сьвятога Роха на могілках (XIX ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1717—1735)
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1790—1801, 1874)
- Капліца-пахавальная Адама Нарушэвіча (1796)
- Могілкі юдэйскія
- Стайні (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканаў
- Сынагога
- Царква
Галерэя
- Краявіды Янава
- Замак луцкіх біскупаў
- Капліца-Пахавальня А. Нарушэвіча
- Касьцёл дамініканаў
- Стайня
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads