Януш Аляксандар Сангушка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Януш Аляксандар Сангушка (5 траўня 1712, места Любартаў — 13 верасьня 1775, места Дубна) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1735—1750), маршалак надворны літоўскі (1750—1760)[1]. VII і апошні ардынат астроскі. Кавалер ордэнаў Белага Арла (1736) і Сьвятога Губэрта[2].
Remove ads
Біяграфія

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны зь Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзэфа Паўліна і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на соймы. У 1735 годзе атрымаў урад мечніка вялікага літоўскага, у 1750 годзе — маршалка надворнага літоўскага. 11 жніўня 1736 году атрымаў у Дрэздэне ордэн Белага Арла.
Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстантынаве. Большую частку жыцьця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасьць гультая і валацугі.
Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф быў бязьдзетным. З прычыны адсутнасьці нашчадкаў і магчымасьці па ягонай сьмерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астроскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі «фамілія». Захаваў за сабой права пажыцьцёвага карыстаньня гэтай маёмасьцю.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Апынуўся на першым месцы ў тройцы «п’яніцаў Рэчы Паспалітай», складзенай ягоным сучасьнікам мэмуарыстам Андрэем Кітовічам. На трэцяе месца ў гэтым шэрагу аўтар паставіў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»[3].
Галерэя
- Партрэты Януша Аляксандра Сангушкі
- Я. Філіповіч, 1747 г.
- Невядомы мастак, каля 1780 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, 2-я палова XVIII ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads