Астрог (горад)

горад у Ровенскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Астрог (горад)
Remove ads

Астро́г (па-ўкраінску: Острог) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Віліі. Адміністрацыйны цэнтар Астроскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 14 801 чал.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.

Remove ads

Гісторыя

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1835 год — 5500 чал.; 1861 год — 8926 чал.; 1882 год — 7717 чал.[2]; 1896 год — 11 758 (5545 мужчынаў і 6213 жанчын), зь іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магамэтанаў 39, іншых спавяданьняў 59; паводле стану: шляхты 526, духоўнага званьня 49, ганаровых грамадзянаў і купцоў 318, мяшчанаў 9555, вайскоўцаў 342, сялянаў 879, іншых станаў 89.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 12 975 чал.; 1931 год — 13 265 чал.; 1974 год — 10,9 тыс. чал.[4]; 1991 год — 13,3 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 801 чал.
Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разьліваньня мінэральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Богаяўленская замкавая царква (XVI стагодзьдзе)
  • Былы касьцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Сьв. Фёдара)
  • Замак князёў Астроскіх (XV, XVI стагодзьдзі)
  • Капліца Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
  • Мескія ўмацаваньні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
  • Могілкі: габрэйскія, татарскія
  • Сынагога (XVII ст.)
  • Фарны касьцёл (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар езуітаў (1624)
  • Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1779)
  • Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
Remove ads

Галерэя

Умацаваньні

Іншае

Месты-сябры

Асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads