Януш Антоні Вішнявецкі
(1678—1741) кашталян кракаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́нуш Анто́ні Вішняве́цкі (1678 — 18 лютага 1741, Львоў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падчашы вялікі літоўскі (1697—1699), маршалак надворны літоўскі (1699—1702), кашталян (1702—1703) і ваявода віленскі (1704—1706), ваявода (1706—1726) і кашталян кракаўскі (з 1726).
Быў старостам крамянецкім, пінскім і наватарскім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1717)[5].
Remove ads
Біяграфія

З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Крыштапа, ваяводы бэлзкага, і Ганны з Хадароўскіх. Меў брата Міхала Сэрвацыя.
У 1697 годзе атрымаў урад падчашага вялікага, у 1699 годзе — маршалка надворнага, у 1702 годзе — кашталяна віленскага, у 1704 годзе — ваяводы віленскага, у 1706 годзе — ваяводы кракаўскага, у 1726 годзе — кашталяна кракаўскага. Удзельнічаў у барацьбе літоўскай (беларускай) шляхты супраць засільля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім[6].
Заснаваў калегюім езуітаў у Крамянцы, фундаваў францішканскі касьцёл Сьвятога Антонія ў Львове (у прэзьбітэрыюме захоўваюцца партрэты яго і жонкі), рэканструкцыю касьцёла ў Белым Камені.
У 1704 годзе ажаніўся з Тэафіліяй (1680—1757), дачкой ваяводы падляскага Вацлава Ляшчынскага (пам. у 1688) і Соф’і Вішнявецкай(1655—1681). У шлюбе нарадзілася дачка Францішка Ўршуля (1705—1753), якая ў 1725 годзе выйшла за Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку» (1702—1762), ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага.
Спачыў у крыпце Львоўскай катэдры.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Януша Антонія Вішнявецкага
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII—XIX стагодзьдзі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads