Вішнявецкія
вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Вішняве́цкія, Карыбут-Вішнявецкія — княскі род гербу Карыбут.
Вішнявецкія лац. Višniavieckija | |
![]() Герб Карыбут | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Валодалі вялізнымі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі (у тым ліку з 1509 року — Брагінскім староствам[1]).
Паходжаньне
Сваё паходжаньне выводзілі ад князя ноўгарад-северскага Зьмітра Карыбута Альгердавіча, якога дасьледнікі атаясамліваюць зь Фёдарам Нясьвіцкім[2]. Ягоны ўнук, Міхал Збараскі (пам. па 1516), валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні (адсюль прозьвішча роду).
Тым часам праведзеныя генэтычныя вышукі паказваюць на зьвязак Вішнявецкіх з Рурыкавічамі. Апроч Вішнявецкіх, да Рурыкавічаў належаць Варанецкія, Збараскія і Нясьвіцкія. З усіх гэтых радоў да нашага часу дайшоў толькі род князёў Варанецкіх.
У XVI ст. падзяліліся на дзьве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744 року, другая — у 1673 року[3].
Найбольш вядомыя з роду
- Міхал Карыбут Вішнявецкі (1640—1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- Януш Антоні Вішнявецкі (1678—1741) — гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (1680—1744) — гетман і канцлер вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Францішка Ўршуля Радзівіл (1705—1753) — пісьменьніца, асьветніца і драматург
Галерэя
- Іканаграфія роду Вішнявецкіх
- Януш Вішнявецкі
- Тэафілія Вішнявецкая (зь Ляшчынскіх)
- Аляксандра Радзівіл (зь Вішнявецкіх)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.